Гамяльчане будуць будаваць малочную ферму ў Манголіі
12:26 | 11 чэрвеня | 2024
Падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Манголію дасягнуты шэраг пагадненняў у галіне АПК
Па словах міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея Барташа, Беларусь можа аказаць дапамогу ў праектаванні жывёлагадоўчых аб'ектаў, суправаджэнні іх будаўніцтва, стварэнні пагалоўя і арганізацыі вытворчасці.
Прадстаўнікі Беларусі сумесна з мангольскім бокам заклалі капсулу будаўніцтва малочна-таварнай фермы ў 280 кіламетрах ад Улан-Батара. Міністр харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі Хаянгаагійн Баларчулууна выказаў упэўненасць у тым, што краінам, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, удасца выбудаваць плённае супрацоўніцтва.