Галоўная Навiны Гамяльчанін Хлебін загінуў падчас сплаву ў Краснадарскім краі Кароткая спасылка
Подписаться

Гамяльчанін Хлебін загінуў падчас сплаву ў Краснадарскім краі

Зараз праводзяцца следчыя дзеянні

Раман Хлебін нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. З 2008 года працаваў метадыстам Гомельскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі. У студзені 2022-га ўзначаліў аддзел навукова-даследчай і праектнай дзейнасці Гомельскага абласнога цэнтра турызма і экалогіі дзяцей і моладзі. Раман Хлебін актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі семінараў, канферэнцый, выставак, злётаў і практыкумаў для педагогаў, займаўся навуковай дзейнасцю, з’яўляўся аўтарам шматлікіх метадычных распрацовак эколага-біялагічнага профіля. Выхаванцы Хлебіна неаднаразова станавіліся дыпламантамі і пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Раман Фёдаравіч был сапраўдным прафесіяналам і аматарам сваёй справы і заўсёды вёў за сабой дзяцей і моладзь. У 2011 годзе пры сааўтарстве Рамана Хлебіна на нашым тэлеканале стаў выходзіць цыкл перадач “Экашкола”. Праэкт жыў на парцягу некалькіх год. Сёлета Раману павінна было споўніцца 40 год. Калектыў Тэлерадыёкампаніі “Гомель” прыносіць шчырыя спачуванні родным і блізкім.
Гамяльчанін Хлебін загінуў падчас сплаву ў Краснадарскім краі видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам