Галоўная Навiны Гомель далучыўся да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" Кароткая спасылка
Подписаться

Гомель далучыўся да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў"

Таямніцы, музыка і незвычайныя сустрэчы. Гэта сапраўднае свята для аматараў мастацтва

Феерычнымі яркімі і маляўнічымі перфомансамі наведвальнікаў сустрэлі і ў палацы Румянцавых і Паскевічаў. Кожную ноч музеяў сюды прыходзяць за яркімі эмоцыямі. Традыцыі не сталі парушаць і гэтым разам. Сёлетняе прадстаўленне назвалі "Ноч музеяў-2023: у дарозе ў музей!"

Сёлета ў карціннай галерэі Г. Вашчанкі выбралі незвычайны фармат – арт-тэрапію. Супрацоўнікі ўпэўненыя, што дзякуючы творчасці можна не толькі атрымаць задавальненне, але і пакінуць усе перажыванні і стрэсы дзесьці далёка.

Ноч музеяў, безумоўна, пакінула яркія ўражанні, якіх напэўна хопіць на год наперад. Удзел у міжнароднай акцыі дае магчымасць установам культуры рэалізаваць усю разнастайнасць ідэй і актывізаваць увагу моладзі да прыгажосці мастацтва.
Гомель далучыўся да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам