Гомель прыняў рэспубліканскі фестываль "АРТ-вакацыі"
00:00 | 26 мая | 2025
У фінальным этапе фестывалю прынялі ўдзел 160 устаноў адукацыі - больш за 20 000 таленавітых юнакоў і дзяўчат з усёй краіны
Сцэна "АРТ-вакацый" аб'яднала вакалістаў, хоры і танцавальныя ансамблі розных напрамкаў. Фестываль чарговы раз пацвярджае, што беларуская зямля багатая на таленты. Фіналісты выступаюць на сцэнах краіны ў розных рэспубліканскіх мерапрыемствах. Пераможцы атрымалі ўзнагароды, дыпломы, кубкі і насычаную экскурсійную праграму.
