Гомельагракамплект адкрые агракласы з айчыннымі даільнымі ўстаноўкамі ў Алтайскім аграрным універсітэце
00:00 | 19 верасня | 2025
Такімі планамі на супрацоўніцтва ў час сустрэчы з кіраўніцтвам вобласці падзяліўся намеснік старшыні ўрада Алтайскага края Аляксандр Лук'янаў
Абсталяванне Гомельагракомплета стане падмуркам для развіцця будучых аграрыяў. Плануецца, што за гады навучання студэнты поўнасцю асвояць новыя канструкцыі і ў будучым будуць іх набываць для далейшай работы. Апроч гэтага, алтайцы інтэнсіўна займаюцца будаўніцтвам жывёлагадоўчых комплексаў. У планах - камплектаваць новыя аб'екты менавіта Гомельскім абсталяваннем.
