Гомельскаму заводу спецінструмента і тэхналагічнага абсталявання споўнілася 40 гадоў
00:00 | 28 сакавіка | 2025
Зараз на тэрыторыі Беларусі існуюць толькі два прадпрыемствы падобнага профілю
Калектыў завода складае 745 чалавек. У рамках святкавання 40-годдзя многія з іх атрымаюць узнагароды. У 2025 годзе Гомельскі завод спецінструмента і тэхналагічнага абсталявання зрабіў яшчэ адзін крок па тэхнічным пераўзбраенні. За сродкі, заробленыя на замежных замовах, тут набылі новыя сучасныя станкі. З вельмі высокай дакладнасцю тут можна апрацоўваць дэталі вагой да 20-і тон, што значна пашырае магчымасці прадпрыемства.
