На Гомельшчыне праходзіць прафілактычная акцыя ДАІ «П'янаму і бяспраўнаму не месца за рулём»
11:15 | 27 верасня | 2023
Прадоўжыцца мерапрыемства да 1 кастрычніка
За 8 месяцаў 2023 года ў Гомельскай вобласці па віне вадзіцеляў у стане ап'янення адбылося 21 дарожна-транспартнае здарэнне, у якіх 3 чалавекі загінулі і 28 атрымалі раненні. Усяго ж з пачатку года выяўлена больш за 1000 фактаў кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.