Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы №2 споўнілася 140 гадоў
10:30 | 27 мая | 2024
У гарадскім цэнтры культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны гэтай падзеі
Ад аднапавярховых будынкаў да блокавага памяшкання. Гісторыя ўстановы пачынаецца ў далёкім 1884 годзе. Тады ўпраўленнем чыгункі былі выкупленыя 4 будынкі пад размяшчэнне ў іх бальніцы. У лістападзе 2007 г. адбылася яе рэарганізацыя шляхам далучэння радзільнага дома. Адначасова змянілася і найменне бальніцы, якая стала называцца установай аховы здароўя «Гомельская гарадская клінічная бальніца №2».