Гомельская лазня №1 часова прыпыніць сваю працу з 20 кастрычніка
00:00 | 17 кастрычніка | 2025
Такое рашэнне было прынята па выніках абследавання памяшкання Дзяржнаглядам, бо яе тэхнічны стан неабходна прывесці ў належны выгляд
Для пастаянных кліентаў прадугледжана альтэрнатыва. На час прыпынення абслугоўвання гараджане змогуць карыстацца лазнямі № 4 па вуліцы Украінскай і № 8 па вуліцы Першамайскай у Касцюкоўцы. Апроч гэтых устаноў, у горадзе ёсць як мінімум 15 прыватных лазняў. Іх спіс, а таксама нумары тэлефонаў гарачай лініі апублікаваны ў Telegram-канале мэра, а таксама на сайце Гомельскага гарадскога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
