Ім давяраюць жыццё і здароўе
16:43 | 14 чэрвеня | 2019
16 чэрвеня ў Беларусі адзначаць Дзень медыцынскага работніка. У шпіталях, паліклініках, фельчарскіх пунктах і радзільных дамах Гомельскай вобласці свой доўг выконваюць каля 9 тысяч урачоў і больш за 17 тысяч спецыялістаў сярэдняга медыцынскага звяна. Даступнасць і якасць паслуг, выкарыстанне ў дыягностыцы і лячэнні найноўшых тэхналогій гарантуецца ўсім грамадзянам. У чым пераканаліся нашы карэспандэнты падчас наведвання адзінага ў рэгіёне апёкавага аддзялення, што размяшчаецца на базе першай Гомельскай гарадской бальніцы.