Галоўная Навiны Кавуны з насення ад Лукашэнкі выгадавала школьніца з Гомельскай вобласці Кароткая спасылка
Подписаться

Кавуны з насення ад Лукашэнкі выгадавала школьніца з Гомельскай вобласці

Карына Мурашка з аграгарадка Улукаўе напісала ліст Прэзідэнту Беларусі з просьбай падзяліцца насеннем кавуноў ад яго бахчы

Ліст дайшоў да адрасата і знайшоў станоўчы водгук, у канцы сакавіка старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко перадаў дзяўчынцы насенне.

"Сваёй просьбай ты, з аднаго боку, здзівіла аднакласнікаў і жыхароў вобласці, а з другога - паказала, што няма нічога немагчымага", - сказаў тады кіраўнік вобласці.

Дзяўчынка выгадавала кавуны. У гэтым ёй дапамагалі бацькі, бабуля і кандыдат сельскагаспадарчых навук Тамара Сідарэнка.

Ураджай атрымаўся важкім: 25 ягад ад 4 да 6,5 кілаграма.

Карына з бацькамі прывезла кавуны дзецям ва Улукаўскую спецыяльную школу-інтэрнат, дзе выхоўваюцца 164 дзіцяці, з іх 60 — сіроты і астатнія без апекі бацькоў. Дзеці кавуны ацанілі, сказалі, што салодкія, цукровыя.
Кавуны з насення ад Лукашэнкі выгадавала школьніца з Гомельскай вобласці видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам