Кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя рэгіёна прынялі ўдзел у адзіным дні вакцынацыі
12:24 | 20 мая | 2024
На сваім прыкладзе яны паказалі: прышчэпка-аснова прафілактыкі
З пачатку пандэміі Беларусь перажыла 5 хваляў COVID-19. Каранавірусная інфекцыя працягвае цыркуляваць сярод насельніцтва. Аднак палохацца не трэба. На Гомельшчыне сфарміравана Імунная праслойка. Да прыкладу, за мінулы тыдзень зарэгістравана ўсяго 14 выпадкаў. У маштабах рэгіёна гэта добры паказчык, адзначаюць вірусолагі.