Кіраўніцтва Гомельшчыны высаджвала пад Жлобінам лес у межах акцыі “Дай лесу новае жыцце!”
11:21 | 29 кастрычніка | 2024
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко разам са сваімі намеснікамі, памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гомельскай вобласці Юрыем Гарловым, членам Савета Рэспублікі, старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Кацярынай Зянкевіч працавалі на дзялянцы ў Жлобінскім раёне
Да кіраўніцтва рэгіёна далучыліся прафсаюзы Беларусі на чале са старшынёй ФПБ Юрыем Сянько, работнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, дэпутаты.
На пацярпелай ад ліпеньскага ўрагану тэрыторыі плошчай 4,2 гектара Лугавірнянскага лясніцтва высаджвалі хвоі і бярозы ў суадносінах 8 да 2. Пасадачным матэрыялам забяспечыў мясцовы гадавальнік.
«Лес у цэлым для краіны - гэта асноўны прыродны рэсурс. Гэта паліва, сыравіна для вытворчасці цэлюлозы, здароўе, наша паветра. Мы павінны беражліва да яго ставіцца, - падзяліўся меркаваннем губернатар Іван Крупко. - Больш за 9 000 гектараў буралому пасля летняга ўрагану мы прыбралі на дзелавую драўніну, вытворчасць цэлюлозы і паліва. Цяпер асноўная задача - аднавіць гэтыя тэрыторыі, каб зберагчы нашу прыроду».