Галоўная Навiны Да акцыі "Дай лесу новае жыццё!" далучыўся міністр абароны Віктар Хрэнін Кароткая спасылка
Подписаться

Да акцыі "Дай лесу новае жыццё!" далучыўся міністр абароны Віктар Хрэнін

Пляцоўкай для аднаўлення стала пашкоджаная стыхіяй тэрыторыя Рэчыцкага лясніцтва

Беларускія вайскоўцы з першых гадзін прыступілі да працы па ліквідацыі наступстваў урагану. Дзякуючы іх дапамозе была адноўлена інфраструктура некалькіх раёнаў вобласці. Як адзначыў кіраўнік ваеннага ведамства Віктар Хрэнін, у нашай краіне такое было заўсёды: "Ураган, паводка або неабходнасць у кароткія тэрміны ўбраць ураджай з палёў - заўсёды прыходзілі ваенныя на дапамогу".

Да акцыі па аднаўленні лясоў ужо далучыліся каля 30 000 чалавек. Сярод іх больш за 600 вайскоўцаў. Сіламі Мінабароны па ўсёй рэспубліцы высаджана больш за 120 000 саджанцаў. Нагадваем, што акцыя "Дай лесу новае жыццё!" закране ўсе рэгіёны краіны і працягнецца да 12 лістапада ўключна.
Да акцыі "Дай лесу новае жыццё!" далучыўся міністр абароны Віктар Хрэнін видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам