Круты на Гомельшчыне пракантраляваў ліквідацыю наступстваў урагану
08:57 | 19 ліпеня | 2024
Першым пунктам маршруту кіраўніка АП стаў Лельчыцкі раён
У Лельчыцах лясны фонд пашкоджаны ўчасткамі. Выканкамам наладзіў працу ўсіх службаў па ўхіленні наступстваў урагану: прыцягнутыя працоўныя рэсурсы, неабходная тэхніка.
У Мазырскім раёне Дзмітрый Круты акцэнтаваў увагу на максімальнай захаванасці ўраджаю збожжавых.
Цяпер пацярпелым надзелам надаюць першарадную ўвагу.
«І гэтыя палі паднімем, усё прыбярэм», - запэўнілі камбайнеры.
Таксама Дзмітрый Круты наведвае і Калінкавіцкі раён. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Прэзідэнта.
