Лукашэнка памілаваў Соф'ю Сапегу
10:58 | 8 чэрвеня | 2023
Губернатар Алег Кажамяка напярэдадні звярнуўся са зваротам да кіраўніка нашай краіны. Прэзідэнт падпісаў адпаведны ўказ
Адны з першых слоў, якія сказала Соф'я Сапега, калі апынулася на волі былі: "Хочацца падзякаваць Прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тую магчымасць, якую ён мне даў, за той падарунак не толькі для мяне, але і для ўсёй маёй сям'і. За магчымасць вярнуцца дадому, да сваёй мамы, да свайго бацькі. Мне далі другі шанец. Ён дадзены быў далёка не шматлікім, а мне сапраўды вельмі пашанцавала".