Лукашэнка: завяршэнне БелАЭС - адзін з падарункаў народу Беларусі да 7 лістапада
15:23 | 6 лістапада | 2023
Прэзідэнт пабываў на станцыі, азнаёміўся з працай спецыялістаў і атрымаў ад кіраўніка Расатама сімвалічны пашпарт аб'екта
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў свой час пры ўстанаўленні дзяржаўных святаў было вырашана пакінуць у календары святочных дат Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Але Аляксандр Лукашэнка выступаў за тое, каб напоўніць яго нейкім сэнсам. Да падобных святаў у савецкія часы народу падавалі падарункі – ўводзілі ў строй знакавыя аб'екты: "Народ фактычна сам сабе рабіў падарункі. Ну, я кажу: мы будзем – начальнікі, чыноўнікі – разам з народам будзем нешта ствараць, будаваць. І тады начальнікі ўжо будуць рабіць падарункі народу".