Лукашэнка ўзнагародзіў вядучага майстра сцэны Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек Тамару Гарачаву медалём Францыска Скарыны
11:01 | 27 мая | 2024
Дзяржаўных узнагарод удастоены 62 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Пра гэта быў падпісаны ўказ прэзідэнта краіны
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне сваіх службовых абавязкаў. У спіс узнагароджаных увайшлі дзеячы навукі, культуры аховы здароўя, спорту, работнікі спецслужбаў, якія займаюцца ліквідацыяй НС. Сярод узнагароджаных апынуліся і гамяльчане. З адной з такіх персон пагутарыла і наша здымачная група.