Лясгасы Гомельшчыны ў моцныя маразы ладзяць для дзікіх жывёл «лясныя сталовыя»
00:00 | 15 студзеня | 2026
Сярод наведвальнікаў - алені, зайцы і птушкі
Два мяшкі з кукурузай, травой і соллю. У халады да лясных жыхароў прыязджае своеасаблівая аўтакрама. Штодзень супрацоўнікі Мазырскага вопытнага лясгаса прывозяць багаты харчовы асартымент. Дасведчаныя лясныя жыхары заўсёды чакаюць прысмакі.




