Больш за 3 000 пабудоў узаконілі ў спрошчаным парадку на Гомельшчыне
00:00 | 4 сакавіка | 2026
Легалізаваць самавольна збудаваныя або рэканструяваныя жылыя дамы, а таксама гаспадарчыя пабудовы можна без прадастаўлення дазвольнай і праектнай дакументацыі
Пры гэтым існуючыя нормы заканадаўства прадугледжваюць магчымасць адабрання зямельных участкаў пры наяўнасці пэўных падстаў. У тым ліку - з недабудаванымі дамамі. Аднак асноўны акцэнт - не на адабранне, а на прадастаўленне магчымасці легалізацыі і завяршэння будаўніцтва.




