Міні-кірмаш вакансій
16:40 | 21 жніўня | 2019
Знайсці адзін аднаго. Прадстаўнікі 11 прадпрыемстваў і некалькі сотняў суіскальнікаў сустрэліся сёння на чарговым міні-кірмашы вакансій. Яго правялі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама сумесна з абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Упершыню на мерапрыемства запрасілі каля ста інвалідаў, якія жадаюць працаўладкавацца. Аб прапановах працадаўцаў і пажаданнях суіскальнікаў – сюжэт Марыны Джалай.