Міжнародны дзень музыкі адзначылі ў Гомелі
15:40 | 2 кастрычніка | 2019
«Віват, музыка!» Гомельская абласная філармонія адкрыла 53-ці канцэртны сезон. Свята стала падарункам аматарам выканаўчага мастацтва ў Міжнародны дзень музыкі. Класіка, джаз, фальклор, рок – праграма была вельмі разнастайнай. Напэўна гэта адзін з рэдкіх выпадкаў, калі ў рамках аднаго канцэрта слухач мае магчымасць насалодзіцца «музычным асарці».