Моцны ўдар стыхіі прыйшоўся на Гомельскую вобласць
10:27 | 8 жніўня | 2023
З-за ліўня і моцнага ветру пацярпелі асобныя рэгіёны
У Кармянскім раёне спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. На дом ўпала дрэва. Людзі пры гэтым не пацярпелі. А ў Лоеўскім раёне паступіла паведамленне аб дапамозе ва ўборцы дрэва з праезнай часткі, якое ускладняла рух транспарту. Моцная навальніца з маланкай стала прычынай парушэнняў работы Мазырскай ЦЭЦ: зафіксаваны збоі ў электразабеспячэнні шэрагу прамысловых і бытавых спажыўцоў. Непагадзь фіксавалі і жыхары Гомеля.
Вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў. Жыццядзейнасць рэгіёнаў не парушана.
Вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў. Жыццядзейнасць рэгіёнаў не парушана.