На Гомельшчыне працягваецца трэці працоўны семестр
12:30 | 15 ліпеня | 2024
З пачатку семестра ў студатрадах рэгіёну ўжо працавалі каля 2,5 тысяч чалавек
Трэці працоўны семестр працягваецца для больш за 150 студэнцкіх атрадаў Гомельскай вобласці. Актывісты БРСМ прымаюць удзел у маладзёжных будоўлях, працуюць на сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемствах Гомельскай вобласці. Цяпер у Кармянскім раёне працуе студэнцкі атрад «Авангард» імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Калінкіна.