На Гомельшчыне пройдзе XII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня»
09:06 | 12 ліпеня | 2024
У гарадскім пасёлку Акцябрскі чакаецца насычаная праграма
Гэта майстар-класы, прэзентацыя традыцыйных касцюмаў рэгіёнаў Беларусі і шмат іншага. Сярод навінак – абласное свята традыцыйнай кухні беларусаў, а таксама «Чарніцы-фэст». На сцэне выступяць 14 фальклорных калектываў.


