У Гомельскім Тэатры лялек пачаўся 60 сезон
11:10 | 12 верасня | 2022
Святочнае прадстаўленне "Аднойчы ў Кветкавым горадзе" ўбачаць дзеці з усіх раёнаў абласнога цэнтра
Акрамя таго, для юных гледачоў падрыхтавалі спецыяльныя падарункі. Пасля спектакля кожны атрымае"дапаможнік дзецям і іх бацькам, як стаць тэатральным гледачом". Гэтыя міні-кнігі раскажуць, як трэба паводзіць сябе падчас спектакля. Бо тэатр лялек, часта становіцца першым у жыцці дзіцяці.
