На змену збожжавым. На Гомельшчыне масава пачалі ўборку бульбы
12:43 | 10 верасня | 2024
Пад другі хлеб у рэгіёне адведзена амаль 2 500 га, у засеках ужо звыш 9 000 тон караняплодаў з ураджайнасцю 269 ц/га
Лета перадало эстафету восені, але ў палях нязменна працуе тэхніка. Збожжавыя даўно ўбралі, а на палях усё роўна працуюць камбайны, праўда, бульбяныя. У Ціхінічах Рагачоўскага раёна пад другі хлеб адведзена 216 гектараў. Пры такіх аб'ёмах зразумела, што адзін камбайн у полі не ваяр.