Навучаныя мінулымі капрызамі прыроды. Гомельшчына рыхтуецца да паводкі
10:35 | 12 лістапада | 2024
Адразу ў некалькіх населеных пунктах Гомельскай вобласці зараз вядзецца работа па ўзвядзенні супрацьпаводкавых інжынерных сетак
Адзін з самых маштабных праектаў сёння рэалізуецца ў пасёлку Паляна Гомельскага раёна. Ён быў заснаваны 100 гадоў таму. Невядома, якія праблемы тады ўзнікалі ў мясцовых жыхароў падчас паводкі, але зараз некантралюемая вада тут, мабыць, галоўная бяда. А таму на будаўніцтва дамбы ўскладаюць вялікія спадзяванні.