Навучэнцы Беларусі здалі другі цэнтралізаваны экзамен
10:13 | 23 мая
Самымі запатрабаванымі прадметамі ў дзяцей Гомельшчыны сталі матэматыка, біялогія, англійская мова і грамадазнаўства
Гэтыя прадметы выбралі амаль 6 тысяч 11-класнікаў. Усяго ж для ўдзелу зарэгістраваліся больш за 7 500 навучэнцаў. Экзамен прайшоў у 26 пунктах рэгіёна, 16 – ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, пяць на базе ВНУ і столькі ж - ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.