Новым намеснікам старшыні праўлення таварыства «Веды» абраны гамяльчанін Сяргей Туркеніч
00:00 | 10 кастрычніка | 2025
У Гомелі адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной структуры таварыства
Сяргей Туркеніч - гамяльчанін і па першай прафесіі - гісторык. Працаваў выкладчыкам прававых дысцыплін у Гомельскім каледжы. Атрымаў ступень магістра права і з 2019-га выкладае ў філіяле “Міжнароднага ўніверсітэта “МІПСА””. Акрамя бягучых кадравых пытанняў дэлегаты абралі прадстаўнікоў вобласці на будучы рэспубліканскі з'езд.
