Тактычная падрыхтоўка, кіраванне беспілотнікамі і сустрэча з кіраўніцтвам. Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў на ваенна-транспартным факультэце БелДУТа
00:00 | 13 кастрычніка | 2025
Абітурыентам і іх бацькам расказалі аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць на факультэце, а таксама азнаёмілі з парадкам паступлення ў ВНУ
У кожнага прысутнага была магчымасць асабіста задаць пытанні камандаванню, выкладчыкам і курсантам факультэта, даведацца пра ўмовы навучання і побыту. Наведвальнікаў сустрэлі выставы, якія прадэманстравалі сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы. «Балы навочнасці» працэсу навучання дадалі дэманстрацыя кіравання беспілотнікамі і элемент практычнага занятку. Курсанты паказалі варыянты перамяшчэння на полі бою, а таксама эвакуацыю параненага.
