Конкурс па зборы другаснай сыравіны «Захавай дрэва - здай макулатуру!» праходзіць з 6 кастрычніка па 20 снежня
00:00 | 10 кастрычніка | 2025
Установы, якія здадуць найбольшую колькасць непатрэбнай паперы на аднаго выхаванца ці навучэнца, могуць стаць пераможцам па трох намінацыях
Правядзенне падобнай акцыі можа дапамагчы выратаваць планету ад смецця, а лес ад высечкі. Як вядома, кожныя 100 кг макулатуры ратуюць 1 дрэва. Гэта важны ўклад у агульную справу захавання жывой прыроды і экалогіі.
