Да 98 найменняў нарасціў асартымент выпускаемай прадукцыі Хойніцкі завод гідраапаратуры
00:00 | 10 кастрычніка | 2025
Цяпер прадпрыемства знаходзіцца на завяршальнай стадыі рэалізацыі інвестпраекта, які выконваецца дзякуючы рэспубліканскай праграме "Адзін раён - адзін праект"
Вялікія капіталаўкладанні, новыя вытворчасці і задзел на перспектыву - гэта і ёсць галоўны вынік праграмы. У Гомельскай вобласці сфарміраваны пул са звыш 35-і вытворчых інвестпраектаў на агульную суму больш за 1,5 мільярда рублёў. У гэтых лічбах - новы імпульс развіцця раёнаў, а для іх жыхароў - перспектыўнае працаўладкаванне і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
