Няўжо другая хваля? Гомельшчына пакутуе ад нашэсця мошак
15:48 | 20 мая | 2024
Навукоўцы сцвярджаюць, што масавае нашэсце гэтых насякомых будзе працягвацца яшчэ каля месяца
Цяпер па кліматычных умовах для гэтых насякомых самы спрыяльны перыяд. І хоць у асобныя гады іх колькасць перавышала цяперашняе, непрыемнасцяў яны прыносяць шмат і цяпер. Сітуацыю вывучалі нашы карэспандэнты.