Пад Буда-Кашалёвым азімы рапс сеюць кругласутачна
12:46 | 12 жніўня | 2024
Яго сяўбу тут плануюць завяршыць 25 жніўня. Пасля пачнецца пасеў азімага ячменю, пшаніцы і жыта
Усяго на прадпрыемстве 22 000 га ворных земляў, з іх 4 000 га плошчаў плануецца пад рапс. На пасеве азімай культуры задзейнічана больш за 20 адзінак тэхнікі, а работа вядзецца ў некалькі змен. Адна з асаблівасцяў прадпрыемства – выкарыстанне трох тэхналогій пасева: «no-till», «strip-till» і традыцыйная. Улічваючы, што тэрміны сяўбы рапсу супадае з уборачнай, новыя тэхналогіі ратуюць. У гаспадарцы ўжо пасеяна больш за 1 300 га.