Пад Гомелем стартаваў міжнародны злёт юных выратавальнікаў
18:21 | 5 ліпеня | 2019
Яны яшчэ школьнікі, аднак ўпэўнена могуць аказаць дапамогу пацярпелым ў надзвычайнай сітуацыі. Пад Гомелем урачыста адкрылі міжнародны злёт юных выратавальнікаў. Форум праходзіць у 17 раз. З года ў год яго геаграфія пашыраецца. Расія, Ўкраіна, Польшча, Германія, Латвія, Арменія – усяго 14 краін свету. Упершыню ўдзел прымаюць юныя выратавальнікі з Аб`яднаных Aрабскіх Эміратаў.