Памяць ахвяр Хатыні ўшанавалі на Гомельшчыне
00:00 | 22 сакавіка | 2025
Ва ўсіх раёнах вобласці прайшлі народныя ўскладання з удзелам прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў, моладзевых і грамадскіх арганізацый
Лёс Хатыні падзялілі сотні вёсак па ўсёй Беларусі. Адна з такіх – Ала Светлагорскага раёна. 14 студзеня 1944 года фашысты вынішчылі тут больш за 1 700 жыхароў. Сёння на месцы вёскі ўсталяваны мемарыяльны комплекс.
Прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам Крупко ўсклалі кветкі ля помніка загінулым мірным жыхарам, а таксама ля брацкай магілы.
Прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам Крупко ўсклалі кветкі ля помніка загінулым мірным жыхарам, а таксама ля брацкай магілы.
