Першае месца дыслакацыі - ГДУ ім. Ф. Скарыны. «Гомель FM» запусціў новы сезон «Радыё-Дэканата»
13:40 | 13 верасня | 2024
З канікулаў выйшлі не толькі студэнты і педагогі, але і праект тэлерадыёкампаніі "Гомель"
Сур'ёзныя пытанні і кампетэнтныя адказы. На парадку прамога эфіру мноства важных тэм. Адна з гэтых - Дзень народнага адзінства. Адно з самых маладых святаў суверэннай Беларусі, якое ў 2024 годзе адзначаецца трэці раз. Даведаліся ў студэнтаў, у чым заключаецца каштоўнасць свята для беларускага народа і чаму для яго святкавання было абрана менавіта 17 верасня. Адказы не прымусілі сябе чакаць. Голас моладзі гучыць, і яго чуваць, у тым ліку ў новым фармаце радыёпраекта.