Першы трэнінг для інструктараў сімуляцыйных цэнтраў адбыўся ў Гомелі
09:10 | 13 лістапада | 2024
У новай ролі сябе спрабавалі фельчары, старэйшыя і галоўныя медсёстры з Мазыра і Светлагорска
Пасля навучання трэнерскі склад у белых халатах узначаліць сімуляцыйныя цэнтры ў сваіх установах аховы здароўя. У вобласці першы з такіх цэнтраў адкрылі ў Рэчыцы, хутка іх стане пяць. Абстаноўка тут набліжана да рэальнасці і дапамагае маладым спецыялістам і вопытным работнікам падтрымліваць свае веды ў тонусе. Усяго праграма прама або ўскосна закране больш за 17 000 медработнікаў.