Прадстаўніцы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын правялі выязное пасяджэнне
10:23 | 11 снежня | 2019
У Гомельскім раёне прайшло выязное пасяджэнне прэзідыўма абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Актывісткі грамадскай арганізацыі азнаёміліся з практыкай рэалізацыі ініцыятыў на базе ўстаноў адукацыі, аховы здароўя і сельгаспрадпрыемстваў, прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Даруй цеплыню дзецям». Падчас візіту агучана немала новых ідэй аб супрацоўніцтве.