Працягваецца абласны этап рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» ў Гомелі
10:25 | 26 студзеня | 2024
Ва ГДТУ імя П.О. Сухога абараняліся студэнты ВНУ Гомельскай вобласці
Каля 20 аўтарскіх распрацовак сацыяльнай або тэхнічнай накіраванасці ў 9 розных намінацыях. Прадстаўлены крэатыўныя праекты, пачынаючы ад беларускамоўных сайтаў, папулярызацыі беларускай культуры, заканчваючы распрацоўкамі ў галіне медыцыны і інфармацыйных прадуктаў.