Праваслаўная царква рэкамендуе вернікам ўстрымацца ад наведвання могілак на Радаўніцу.
17:58 | 22 красавіка | 2020
Дзень царкоўнага памінання памерлых прыходзіцца на аўторак, 28 красавіка. Улічваючы складаную эпідэмічную сітуацыю, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан заклікае вернікаў прыняць разумнае рашэнне, заставацца дома і маліцца аб родных і блізкіх, якія сыйшлі з жыцця. Кіраўнік епархіі таксама нагадвае – народны звычай прыносіць на могілкі ежу і спіртныя напоі – не з’являецца праваслаўнай традыцыяй.