Галоўная Навiны Прайшлі чарговыя паядынкі 3 тура вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе Кароткая спасылка
Подписаться
Прайшлі чарговыя паядынкі 3 тура вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе

Прайшлі чарговыя паядынкі 3 тура вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе

Прайшлі чарговыя паядынкі 3 тура вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. «Славія» сустракалася з магілёўскім «Дняпро». Мазыране атрымалі перамогу з лікам — 2:1.

 "Гомель" на хатняй арэне "усухую" абыграў "Энергетык"-БДУ — 3:0. Першым у пратакол сваё імя упісаў Цярэнцій Луцэвіч. На 9 хвіліне ён забіў пасля навеса з вуглавога. Затым паўабаронца Антон Шрамчанка паразіў вароты гасцей на 36 хвіліне. На перапынак каманды сышлі з лікам 2:0 на карысць гамяльчан. На 70 хвіліне адзначыўся ўкраінскі паўабаронца гаспадароў Віталь Квашук. Ён забіў трэці мяч у гэтай сустрэчы. Нагадаю, на старце сезона "Гомель" забіў ужо 11 мячоў і лідзіруе ў вышэйшай лізе па дадзеным паказчыку.

 У 4 туры мазырская «Славія» прыме «БАТЭ», а ў госці да «Гомеля» прыедзе «Шахцёр». Матчы пройдуць 20 і 21 красавіка адпаведна.

Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам