Галоўная Навiны Прэзідэнт 1 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні Кароткая спасылка
Подписаться

Прэзідэнт 1 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні

Кадравы панядзелак у Прэзідэнта. Прызначэнні і ўзгадненні закранулі шэраг дзяржаўных пастоў топ-узроўню

Так, Дзмітрый Круты з гэтага часу прадстаўляе інтарэсы Беларусі ў Расіі ў якасці дыпламата. Яго месца намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта па пытаннях эканомікі заняў былы пасол у Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч. Назначаны новы міністр лясной гаспадаркі — займацца навядзеннем парадку ў галіне будзе Аляксандр Кулік. Для яго работа не новая, да гэтага ўзначальваў Кобрынскі вопытны лясгас. Падчас зварота да новага беларускага пасла ў Расіі, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на эканоміцы. Расія - наш ключавы партнёр. Кадравыя рашэнні закранулі таксама кіраўніцтва рэспубліканскіх органаў упраўлення, пасольства ў Тайландзе, мясцовую вертыкаль улады і распарадчыя органы.
Прэзідэнт 1 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам