Галоўная Навiны Пясок і друз для будаўніцтва ў Гомелі зараз можна замовіць праз мабільны дадатак Кароткая спасылка
Подписаться

Пясок і друз для будаўніцтва ў Гомелі зараз можна замовіць праз мабільны дадатак

Падобную лічбавую платформу ў Беларусі распрацавалі ўпершыню

Ідэя стварыць лічбавую платформу, на якой можна заказваць пясок і друз, Цімафею Курчанка прыйшла падчас будаўніцтва дома. Як высветлілася, прывезці на аб'ект «сыпкія» будаўнічыя матэрыялы аказалася няпроста.

Над праектам група прыкладна з 10-і чалавек працавала паўгода. На некаторых этапах супрацоўнікам Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта дапамагалі прафесійныя айцішнікі.

На рынку паслуг лічбавая платформа можа з'явіцца ў канцы гэтага месяца. Зараз завяршаецца дапрацоўка фінальнай версіі. У далейшым стартаперы маюць намер «зайсці» і ў іншыя краіны, дзе ёсць пясчаныя і жвіровыя кар'еры.
Пясок і друз для будаўніцтва ў Гомелі зараз можна замовіць праз мабільны дадатак видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам