Рэканструкцыя мемарыяла ў Азарычах уваходзіць у актыўную фазу
09:39 | 30 чэрвеня | 2023
Маніторынг сітуацыі на аб’екце пастаянна праводзяць спецыялісты Гомельскага абласнога і Калінкавіцкага раённага выканаўчых камітэтаў
Комплекс будзе ўключаць некалькі лакацый. У прыватнасці, інфармацыйны цэнтр, вежу памяці, камяні прасвятлення, пано з архіўнымі фатаграфіямі, зробленымі пасля вызвалення вязняў у сакавіку 1944 года, а таксама знак у памяць ваенным медыкам, якія здолелі спыніць распаўсюджванне тыфу, Адкрыццё Азарыцкага мемарыяла запланавана ў лістападзе гэтага года.