Галоўная Навiны Следчыя рэгіёна завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ ў Калінкавіцкім раёне Кароткая спасылка
Подписаться
Следчыя рэгіёна завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ ў Калінкавіцкім раёне

Следчыя рэгіёна завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ ў Калінкавіцкім раёне

У сувязі са смерцю кіроўцы папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе спынена.

Следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ з шасцю загінуўшымі ў Калінкавіцкім раёне.

Нагадаем, трагедыя адбылася 14 лістапада мінулага года. На аўтадарозе «мяжа Расійскай Федэрацыі – Гомель – Кобрын» вадзіцель аўтамабіля Volkswagen Transporter выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з МАЗам. У выніку здарэння пяць жанчын-пасажырак мікрааўтобуса загінулі адразу, а вадзіцель памёр на наступны дзень у бальніцы. Пасля правядзення комплексу следчых дзеянняў, а таксама судова-медыцынскіх і аўтатэхнічных экспертыз, вінаватым у ДТЗ прызнаны вадзіцель Фальксвагена. На мікрааўтобусе былі ўстаноўлены летнія шыны. Мужчына не ўлічыў асаблівасці дарожных і пагодных умоў, з прычыны чаго і адбылася трагедыя. У сувязі са смерцю вадзіцеля папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе спынена.

Фота з інтэрнэта.

Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам