Суботнік у гомельскім парку
16:20 | 20 красавіка | 2019
Апошнія штрыхі да прыроднага хараства дадалі сёння ў гомельскім парку. На ўсёй яго тэрыторыі падчас суботніка працавала каля сарака каманд. Сёлета музей палацава-паркавага ансамблю адсвяткуе стогадовы юбілей. Таму кожны імкнуўся прыўнесці крыху свайго клопату, каб любімы куток Гомельшчыны – яго турыстычны брыльянт — заззяў яшчэ ярчэй.