Тытул «Сусветная мадэль-2024» у Маскве заваявала 12-гадовая гамяльчанка Варвара Бычкунова
10:55 | 5 чэрвеня | 2024
З 6 гадоў школьніца займаецца мадэлінгам, у які яе прывяла маці
Для маленькай дзяўчынкі тады гэта стала чымсьці новым і невядомым. Цяпер жа Варвара ўпэўненая, што рашэнне было правільнае. Удзел у конкурсе прыгажосці «Сусветная мадэль-2024» стаў яшчэ адным крокам для паспяховай кар'еры.