У 2023 годзе лесааднаўленне на Гомельшчыне плануецца правесці на плошчы ў 11 000 га
11:13 | 14 красавіка | 2023
Гэта прыкладна траціна ад запланаванага ў Беларусі
На 3 000 га новы лес будзе пасаджаны непасрэдна падчас рэспубліканскай акцыі. Праблем з наяўнасцю саджанцаў няма. Гадавальнікі забяспечваюць імі ў поўным аб'ёме. Што тычыцца парод, то перавага аддаецца хваёвым насаджэнням.
